У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 сталічных арганізацый розных сфер дзейнасці ад прамысловасці і будаўніцтва да грамадскага харчавання і аховы здароўя.
Гарадскі кірмаш вакансій прайшоў 26 лістапада ў Мінску.
Мноства людзей розных узростаў, якія жадаюць уладкавацца на працу змаглі пагутарыць з наймальнікамі, задаць усе пытанні і атрымаць важную інфармацыю.
Мноства людзей розных узростаў, якія жадаюць уладкавацца на працу змаглі пагутарыць з наймальнікамі, задаць усе пытанні і атрымаць важную інфармацыю.
Апроч у рамках мерапрыемства працавалі розныя секцыі. Так, на пляцоўцы «Твой прафесійны маршрут!» навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі маглі атрымаць кансультацыю псіхолага па выбары прафесіі з улікам асабістых схільнасцей і патрэбнасці рынку. Секцыя «Старэйшаму пакаленню» прапаноўвала вакансіі для грамадзян перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, «Праца без межаў!» — вольныя працоўныя месцы для людзей з арганічанымі магчымасцямі. А на інтэрактыўнай пляцоўцы «Траекторыя кар’ернага росту» спецыялісты дзяржаўнай службы занятасці прапаноўвалі навучанне запатрабаваным прафесіям з гарантаваным працаўладкаваннем для пачатку пабудовы кар’еры.
Аўтар: Лізавета Голад
Звязда, 26 лістапада 2024
Аўтар: Лізавета Голад
Звязда, 26 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/75994
Текущая дата: 28.11.2024