Устаноўленая магутнасць майнінгу ў Беларусі перавышае 120 МВт, і для гэтай сферы дзейнічаюць спецыяльныя тарыфы.
Майнінг-фермы – гэта перспектыўны напрамак для айчыннай электраэнергетыкі, паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз.
"Мы назіраем на працягу гэтага года дастаткова бурную цікавасць з боку розных інвестараў да будаўніцтва майнінгавых ферм на тэрыторыі рэспублікі", - канстатаваў намеснік міністра.
Вядуцца кансультацыі, праходзяць сустрэчы з інвестарамі. Таксама аналізуюцца пляцоўкі, на якіх ёсць даступная магутнасць для ўзвядзення майнінгавай інфраструктуры.
"Тут наша пазіцыя ў тым, што такія кампаніі павінны быць зацікаўлены ў рабоце ў беларускай энергасістэме ў працяглым перыядзе", - дадаў Мароз.
Намеснік міністра падкрэсліў, што БелАЭС дала імпульс да фармавання новых тыпаў тарыфаў на электрычную энергію.
"І адным з гэтых тыпаў якраз і зяўляецца выкарыстанне электрычнай энергіі для майнінгу. Гэта стымулюючыя тарыфы. Яны ніжэй, чым, скажам так, звычайныя тарыфы", - растлумачыў Мароз.
Цяпер у краіне агульная магутнасць майнінгу перавышае 120 МВт.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/76273
Текущая дата: 22.12.2024