Белорусский портал в Казахстане

Трое школьнікаў з Гродна прызналіся ў нарказлачынствах і пазбеглі адказнасці



Аб гэтым паведамілі ў МУС.

Днямі супрацоўнікі наркакантролю праводзілі прафілактычнае мерапрыемства ў адной са школ Гродна. На наступны дзень у міліцыю звярнуліся трое 14-гадовых вучняў установы адукацыі. Падлеткі прызналіся супрацоўнікам, што каля месяца распаўсюджвалі наркотыкі. Адзін з іх атрымаў прапанову незаконнай падпрацоўкі і ўцягнуў у злачынную дзейнасць прыяцеляў. Маладыя людзі паказалі аператыўнікам месцы закладак і паведамілі іншую значную інфармацыю.

З улікам таго, што яны прыйшлі ў міліцыю добраахвотна, у адпаведнасці з арт.328 КК падлеткі будуць вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Пры іншых абставінах школьнікам пагражала б да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 23 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/76369
Текущая дата: 23.12.2024