З 12 па 19 студзеня ў Мінску пройдзе акцыя па ўтылізацыі навагодніх іглічных дрэў «Ёлкі ў трэскі». Усе ахвочыя змогуць здаць свае ёлкі, хвоі і піхты на перапрацоўку. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».
Арганізацыі-перавозчыкі забяспечаць вываз дрэў з месцаў збору, пры гэтым абавязковай умовай з’яўляецца адсутнасць на дрэве навагодняй мішуры і ўпрыгожанняў. Месцы збору будуць апублікаваны ў бліжэйшы час.
«Перапрацаваныя хвойныя дрэвы стануць дранкай, якая будзе выкарыстана ў далейшым для розных патрэб», — адзначылі ў мінскай ЖКГ.
Звязда, 9 студзеня 2025
Звязда, 9 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/76775
Текущая дата: 12.01.2025