Белорусский портал в Казахстане

Міліцыянеры затрымалі ў Мінску аптовага наркакур’ера



Работнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 21-гадовага мінчука за незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта паведамляе МУС.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што хлопец каля трох тыдняў працаваў кур’ерам інтэрнэт-наркашопа. Па ўказанні куратара ён забіраў аптовыя партыі «тавару», дзяліў іх на дробныя дозы і раскладваў па тайніках.

Пры ім, у кватэры і ў закладках у Мінскай вобласці аператыўнікі выявілі і канфіскавалі больш за 0,5 кг асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў амфетамін і 4-СМС.

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 15 студзеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/76806
Текущая дата: 19.01.2025