Груз затрымалі ў Бранскай вобласці Расіі. Чатыры тоны хурмы і мандарынаў не даехалі да Беларусі. Груз затрымаў Рассельгаснагляд.
Аўтамабіль з садавінай спынілі для праверкі ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці.
Падчас надгляду супрацоўнікі фітасанітарнага ведамства ўстанавілі, што тавары перавозіліся па падробленым сертыфікаце. Вываз садавіны з Расіі забаранілі.
Звязда, 18 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/76839
Текущая дата: 20.01.2025