Белорусский портал в Казахстане

МАРГ забароніць прадаваць тавары ў Беларусі даражэй, чым за мяжой



Некаторыя беларускія прадпрыемствы лічаць унутраны рынак прэміяльным і ўсталёўваюць на ім цэны вышэйшыя, чым на знешнім. Пра гэта заявіў кіраўнік МАРГ Артур Карповіч.

Вытворца часцяком у пагоні за выкананнем паказчыка па экспарце забывае пра ўнутраны рынак, разумеючы, што гэта нікуды ад яго не дзенецца», — адзначыў міністр.

Каб пашырыць асартымент беларускай прадукцыі на ўнутраным рынку, ведамства прапануе ўрэгуляваць суадносіны цэн унутры краіны і за мяжой.

«Міністэрства ўносіць прапанову: Устанавіць нарматыўна, што беларускія вытворцы спажывецкіх тавараў не маюць права пастаўляць сваю прадукцыю на экспарт танней, чым яны яе прадаюць на ўнутраным рынку. У выключных выпадках даць права абласным выканаўчым камітэтам, Мінгарвыканкаму... узгадняць вываз прадукцыі па цэнах ніжэй, чым тавар пастаўляецца на ўнутраны рынак. Я думаю, што эфект будзе», — пракаментаваў Карповіч.

Паводле яго слоў, беларусы не павінны перакрываць рэнтабельнасць, якую недаатрымлівае прадпрыемства на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Звязда, 3 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/77315
Текущая дата: 04.03.2025