Белорусский портал в Казахстане

Каля 10 тыс.пенсіянераў вярнуліся на рынак працы пасля адмены абмежаванняў па пенсіях



Аб гэтым паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гамарава.

Гаворачы аб першых выніках рэалізацыі ўказа № 402, Алена Гамарава паведаміла, што на рынак працы ў студзені, як паказаў аналіз, дадаткова выйшлі 2,6 тыс.пенсіянераў з індывідуальным каэфіцыентам, які склаўся пры разліку пенсіі, звыш 1,3. У цэлым на рынак працы прыйшлі каля 10 тыс. пенсіянераў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення адзначыла, што з 1 студзеня 2025 года знятыя абмежаванні па выплаце пенсій пенсіянерам, у якіх індывідуальны каэфіцыент звыш 1,3. Пенсія ім выплачваецца ў поўным аб’ёме. Да прыняцця ўказа № 402 правілы былі такія. Пенсіянер, які працуе, атрымліваў заработную плату і пенсію. Калі ў яго індывідуальны каэфіцыент быў звыш 1,3, то пенсію ён атрымліваў ва ўрэзаным фармаце.

«Ахоп — 110 тыс. пенсіянераў, якім пенсіі пералічылі з 1 студзеня 2025 года. Памер дабаўкі ў кожнага свой, у залежнасці ад працягласці стажу і заработнай платы. Максімальная дабаўка — Br500», — сказала Алена Гамарава.

Звязда, 4 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/77331
Текущая дата: 06.03.2025