Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся да зноў назначанага міністра энергетыкі Аляксея Кушнарэнкі.
«Паглядзіце па гэтым майнінгу. Усё больш людзей да мяне звяртаюцца. Калі нам гэта выгадна, давайце будзем рабіць. У нас лішак электрычнасці ёсць. Няхай робяць яны гэтую крыптавалюту і гэтак далей. Тым больш, вы бачыце, якім шляхам свет ідзе. І асабліва найбуйнейшая эканоміка свету. Яны ўчора абвясцілі, што ў рэзерве будуць трымаць (крыптавалюту.)», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Таму попыт на іх будзе. Ну, можа быць, і нам самім гэта рабіць. Што ж мы прыцягваем нейкіх інвестараў, прадаем ім электраэнергію, хоць я не выключаю гэта. Але трэба самім рабіць. Прапановы такія ёсць. Думаю, што вы перасягнеце гэтую бюракратыю і даложыце, што трэба рабіць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 4 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/77334
Текущая дата: 06.03.2025