Белорусский портал в Казахстане

Стала вядома, колькі жылля ў Беларусі купляюць замежнікі



У 2024 годзе ў Беларусі было прададзена 85,5 тысячы аб’ектаў жылой нерухомасці, інфармуе Дзяржкаммаёмасць.

І гэта на 12,5% больш, чым двума гадамі раней. Больш актыўна сталі набываць жылую нерухомасць замежныя грамадзяне: у параўнанні з 2022 годам колькасць здзелак з імі вырасла на 11, 3%.

«Сярэднегадавое Значэнне набытых аб’ектаў за 3 гады ў краіне — 4,2 тысячы, у 2024 годзе паказчык дасягнуў 4,6 тысячы», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым больш за тысячу кватэр і дамоў (24% ад агульнай колькасці) грамадзяне іншых краін купілі ў Мінску.

Жылую нерухомасць набывалі прадстаўнікі 70 дзяржаў, у ліку якіх жыхары Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Казахстана і Германіі.

Звязда, 5 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/77338
Текущая дата: 06.03.2025