Белорусский портал в Казахстане

Мільён тон збожжа намалацілі ў Гродзенскай вобласці



На вечар 14 жніўня было намалочана 1 млн 22 тыс. т збожжа, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

«Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці 48,7 ц/га, — распавёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Валеваты. — Хацелася б адзначыць, што ў суме агульны намалот збожжавых і зернебабовых культур, уключаючы рапс, складае 1 млн 289 тыс.т».

«Уборка ідзе апераджальнымі тэмпамі, ужо ўбрана 71% збожжавых. Завяршаецца ўборка азімага рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць азімага рапсу пры агульным валавым намалоце масласямян гэтай культуры больш за 267 т склала 39,6 ц/га. Гэта лепшы паказчык за ўсю гісторыю вобласці», — дадаў Юрый Валеваты.

У рэгіёне яшчэ трэба будзе прыбраць трэці ўкос шматгадовых траў, цукровыя буракі, кукурузу на зерне і сілас. Адначасова ідзе нарыхтоўка лёну.

Звязда, 15 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/10/70521
Текущая дата: 01.06.2024