7 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў таннець да долара ЗША і еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0230 рубля (0,93%) і склаў 2,4894 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0186 рубля (0,88%) да 2,1389 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0049 рубля (0,16%) і склаў 3,1012 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу паўдня 7 верасня бараль маркі Brent гандляваўся ў раёне 76,5 долара ЗША, але на курс расійскай валюты ўплывае геапалітычная сітуацыя, звязаная са "справай Скрыпалёў" і верагоднымі санкцыямі.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,7781 рубля і склаў 69,0286 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2018
Мінск, 7 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/100/44830
Текущая дата: 06.11.2024