Аб гэтым заявіў 13 верасня першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, адказваючы на пытанні супрацоўнікаў філіяла нумар 2 ААТ "Рэчыцкі тэкстыль" у час рабочай паездкі Кармянскі раён.
"Цяпер сітуацыя складваецца такім чынам, што з кожным годам колькасць людзей пенсійнага ўзросту на аднаго працоўнага павялічваецца. Разам з тым урад не разглядае пытання павышэння пенсійнага ўзросту. Што датычыцца ўзроўню пенсій, то ў гэтым годзе неаднаразова павышалі іх памеры. Плануем захоўваць сярэдні памер працоўных пенсій на ўзроўні 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы па краіне", - адзначыў Аляксандр Турчын.
Хвалявала калектыў прадпрыемства і тэма павелічэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. "Магу сказаць, што рэзкіх рухаў у бок павелічэння не будзе. Сёння па шэрагу паслуг мы аплачваем каля 80 працэнтаў іх сабекошту. Найбольш адчувальныя ў гэтым напрамку пазіцыі - ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. Наконт гэтага ёсць дакладная пазіцыя. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача: любое павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі павінна быць звязана з ростам матэрыяльнага дабрабыту людзей", - падкрэсліў першы намеснік прэм`ер-міністра.
Абмяркоўваючы перспектывы Кармянскага раёна, Аляксандр Турчын акцэнтаваў увагу на тым, што мясцовыя жыхары могуць задзейнічаць і асабісты рэсурс.
"Сёння ў развіцці невялікіх райцэнтраў мы робім стаўку на малы і сярэдні бізнес. Гэта асноўны генератар новых рабочых месцаў у такіх населеных пунктах. Са свайго боку ствараем масу прэферэнцый для яго развіцця", - сказаў ён.
У час сустрэчы былі закрануты і тэмы сферы адукацыі, аховы здароўя, стану дарог. Аляксандр Турчын правёў таксама асабісты прыём грамадзян.
13 верасня 2018, Кармянскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/100/44950
Текущая дата: 06.11.2024