Белорусский портал в Казахстане

Больш за 95% кантрафактнага алкаголю паступае ў Беларусь з Расіі



У Беларусі сёлета канфіскавана 98 тысяч літраў фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі і прадукцыі з утрыманнем спірту, паведамляе прэс-служба МУС.

Больш за 95% кантрафактнага алкаголю паступае ў Беларусь з Расіі.
"Часта незаконны абарот "шэрага" хмелю выяўляюць і спыняюць міліцыянеры падчас аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў. Аднак інфармацыю аб асобах, якія маюць дачыненне да падпольнага алкабізнесу, рэгулярна паведамляюць і добрасумленныя грамадзяне", — адзначае прэс-служба.

У МУС падкрэсліваюць, што ўжыванне фальсіфікаванага алкаголю нярэдка прыводзіць да атручэння ці абвастрэння захворванняў аж да смяротнага зыходу.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/100/45477
Текущая дата: 26.12.2024