23 жніўня набылі моц змяненні і дапаўненні ў закон "Аб крэдытных гісторыях", паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.
Новым законам ад 13 лiстапада 2017 года пашыраецца колькасць крыніц фарміравання крэдытных гісторый за кошт лізінгавых арганізацый і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". Пры гэтым прадугледжана ўключэнне ў склад крэдытных гісторый звестак аб дагаворах лізінгу, дагаворах факторынгу і дагаворах ўступкі грашовага патрабавання пры ажыццяўленні факторынгавай аперацыі.
Закон пашырае пералік звестак аб крэдытных здзелках, што ўключаюцца ў склад крэдытных гісторый. У прыватнасці, звесткі аб крэдытных дагаворах з аднаўлянымі крэдытнымі лініямі і дагаворах, якія змяшчаюць ўмовы авердрафтнага крэдытавання, дапаўняюцца інфармацыяй пра суму тэрміновай запазычанасці, тэрмін узнаўлянасці крэдыту, дату ўстанаўлення ліміту авердрафту.
Таксама ўстаноўлена сувязь дагавораў забеспячэння (даручальніцтва, гарантыя) з дамовамі крэдытнага характару, якія забяспечваюцца імі, што дазволіць ацэньваць фактычную суму астатку асноўнага абавязацельства, якое забяспечваецца.
Прадугледжана магчымасць атрымання згоды суб`екта крэдытнай гісторыі на прадстаўленне крэдытнай справаздачы ў электронным выглядзе без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Змены ў закон дазволяць атрымліваць больш поўную і дакладную інфармацыю аб крэдытаздольнасці суб`ектаў крэдытных гісторый. Таксама змены дапамогуць знізіць крэдытныя рызыкі, што ў сваю чаргу будзе спрыяць развіццю фінансавага рынку і інстытута нагляду за ім, павысіць устойлівасць фінансавай сістэмы краіны ў цэлым.
У рамках прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з названым законам праўленнем Нацбанка 22 чэрвеня 2018 года прынята пастанова № 291, што вызначае парадак фарміравання рэгулятарам крэдытных гісторый, у тым ліку парадак і тэрміны прадстаўлення звестак, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі, а таксама парадак прадстаўлення Нацбанкам крэдытных справаздач карыстальнікам крэдытных гісторый і суб`ектам крэдытных гісторый.
Акрамя таго, 22 жніўня 2018 года прынята пастанова № 375, якая вызначае формы прадстаўлення крэдытных справаздач.
Акрамя таго, 22 жніўня 2018 года прынята пастанова № 375, якая вызначае формы прадстаўлення крэдытных справаздач.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2018
Мінск, 23 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/101/44600
Текущая дата: 06.11.2024