14 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0013 рубля (0,05%) і склаў 2,4996 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0141 рубля (0,65%) да 2,1387 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0081 рубля (0,26%) і склаў 3,1290 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт бараля нафты Brent перавысіў 78 долараў пасля рэзкага падзення напярэдадні ўвечары.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 14 верасня склаў 68,2826 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2018
Мінск, 14 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/102/44924
Текущая дата: 26.12.2024