Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША падае на БВФБ сёмыя таргі запар



21 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра. Курс долара зніжаецца сёмую гандлёвую сесію запар.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0064 рубля (0,26%) і склаў 2,4500 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0096 рубля (0,46%) і склаў 2,0788 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0064 рубля (0,20%) і склаў 3,1389 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу цэны на нафту нязначна павысіліся з-за асцярог інвестараў адносна скарачэння паставак. Кошт барэля нафты Brent к поўдню перавысіў 79 долараў.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,2228 рубля і склаў 66,2497 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/102/45005
Текущая дата: 26.12.2024