Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў жніўні 2018 года павялічылася да Br987,5. У ліпені гэты паказчык складаў Br973,8.
Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за жнівень сфарміравалася ў памеры Br1.343,3 (тэмп росту да жніўня 2017 года - 111,3 працэнта). У Мінскай вобласці яна дасягнула Br1.018,4 (109,2 працэнта), у Гомельскай - Br892,7 (111,6 працэнта), Гродзенскай - Вr857,6 (110,5 працэнта), Брэсцкай - Br853,2 (110,6 працэнта). Сярэдні заработак у Віцебскай вобласці - Br846,7 (112,8 працэнта), у Магілёўскай - Br833,2 (109,2 працэнта).
У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні 2018 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года ўзрасла на 12,6 працэнта.
Самы высокі рост рэальнай зарплаты адзначаны ў Гомельскай і Віцебскай абласцях (адпаведна на 13,9 працэнта і 13,8 працэнта), а ў Мінску гэты паказчык найменшы (рост на 11,2 працэнта).
Рэальная заработная плата за жнівень бягучага года ў сярэднім па рэспубліцы склала 111 працэнтаў да ўзроўню жніўня мінулага года.
Структура найбольш высокааплатных сфер эканамічнай дзейнасці не змянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў жніўні склалася ў галінах пасажырскага паветранага транспарту (Br2.928,1), а таксама інфармацыі і сувязі (Br2.773,9), уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br3.846,3), дапаможную дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2.197,6).
У лідарах і такія віды дзейнасці, як вытворчасць хімічных прадуктаў, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, горназдабыўная прамысловасць, прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць.
Менш за ўсё налічана ў жніўні работнікам сферы рыбалоўства і рыбаводства (Br622,1), дзейнасці воднага транспарту (Br676,2), у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг (Br692), адукацыі (Br616,8), работнікам па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br556,2), творчай дзейнасці і забаў (Br581,3), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br550,6), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br558,7).
24 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/102/45062
Текущая дата: 26.12.2024