Белорусский портал в Казахстане

Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на першых таргах тыдня



25 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0049 рубля (0,21%) і склаў 2,3226 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0013 рубля (0,07%) і склаў 1,9948 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0091 рубля (0,26%) і склаў 3,1677 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак ф`ючарсы на марку Brent знаходзяцца ў раёне 74 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панізіўся на 28,99 капейкі і склаў 62,9497 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/103/43959
Текущая дата: 01.10.2024