6 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША, еўра і расійскі рубель зноў падаражэлі да беларускага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0183 рубля (0,75%) і склаў 2,4664 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0041 рубля (0,19%) і склаў 2,1203 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0125 рубля (0,40%) да 3,1061 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. У чацвер ф`ючарсы на марку Brent растуць і знаходзяцца вышэй за 77,5 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,2123 рубля і склаў 68,2505 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 верасня 2018
Мінск, 6 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/103/44828
Текущая дата: 26.12.2024