Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве гандлявалі падробкамі пад выглядам канфіскату



Магілёўскія мытнікі зацікавіліся гандлярамі з Расіі, якія займаліся тым, што пад выглядам канфіскату скураных вырабаў амаль за паўцаны прадавалі тавар сумнеўнага паходжання.

Ілжэпрадпрымальнікі загадзя расклейвалі па горадзе афішы і гандлявалі ўсяго дзень. Калі паходжаннем іх тавару пацікавіліся магілёўскія мытнікі, тыя не змаглі прадставіць неабходныя дакументы, якія пацвердзілі б легальнасць дастаўкі адзення і абутку, яго паступлення і дазволу на продаж.

Усяго планавалася рэалізаваць 54 адзінкі верхняга адзення
і 22 пары ботаў і туфляў агульным коштам больш чым 15 тысяч беларускіх рублёў.

Па факце парушэння заканадаўства магілёўская мытня пачала адміністрацыйны працэс, парушальнікам пагражае штраф у памеры да 50 % ад кошту тавару.

Аўтар: Нэлi Зігуля 
Звязда, 31 траўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/104/43602
Текущая дата: 01.10.2024