Белорусский портал в Казахстане

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб Дзяржстандарту за атрыманне хабараў



Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб карупцыі ў дачыненні да першага намесніка дырэктара і начальніка аддзела дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Як паведаміла прэс-служба СК, справа распачата па матэрыялах 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Паводле дадзеных следства, 45-гадовы кіраўнік прыватнага прадпрыемства ў чэрвені 2018 года перадаў вышэйзгаданым службовым асобам у якасці хабару грашовыя сродкі ў суме 200 рублёў кожнаму за зацвярджэнне загадзя падробленага дакумента аб нормах расходавання паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2017 год.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваны на падставе ч. 1 арт. 431 (дача хабару), першага намесніка дырэктара дэпартамента — па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару), начальніка аддзела — па ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/104/43984
Текущая дата: 06.11.2024