14 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваў пазіцыі адносна долара і еўра на фоне рэзкага падаражання расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0128 рубля (0,54%) і склаў 2,3426 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0165 рубля (0,8%) да 2,0542 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0353 рубля (1,16%) і склаў 3,0768 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту выраслі пасля паведамленняў аб тым, што Саудаўская Аравія знізіла здабычу нафты. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent таргуюцца вышэй за 73 долары за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 1,4699 рубля і склаў 66,7535 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2018
Мінск, 14 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/104/44557
Текущая дата: 25.12.2024