Белорусский портал в Казахстане

Еўра і расійскі рубель на таргах патаннелі, долар — падаражэў



23 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0045 рубля (0,19%) і склаў 2,3425 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0074 рубля (0,37%) да 1,9972 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,2464 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У сераду ф`ючарсы на нафту зніжаюцца, марка Brent таргуецца блізу 78,9 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 серады павысіўся на 0,3335 рубля і склаў 61,5945 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/105/43488
Текущая дата: 01.10.2024