На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 ліпеня беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і еўра, але ўмацаваўся ў адносінах да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0042 рубля (0,18%) і склаў 2,3268 рубля.
Курс долара вырас на 0,0022 рубля (0,11%) да 1,9901 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0009 рубля (0,03%) і склаў 3,1580 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. 25 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent пайшлі ў рост і гандлююцца вышэй за 74 долары за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, сёння вырас да 63,22 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2018
Мінск, 25 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/105/44310
Текущая дата: 25.12.2024