Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША зноў падрос, еўра прыкметна падаражэў на таргах БВФБ



20 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0155 рубля (0,64%) і склаў 2,4241 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0005 рубля (0,03%) да 1,9641 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0087 рубля (0,26%) і склаў 3,4029 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту растуць і знаходзяцца ў раёне 66,7 долара ЗША за бараль маркі Brent.

Расійскі рубель ад вялікага ўмацавання ўтрымліваюць выклікі геапалітычнага характару. Афіцыйны курс долара ЗША павялічыўся на 15,12 капейкі — да 57,7033 рубля, вынікае з дадзеных Банка Расіі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/107/42877
Текущая дата: 01.10.2024