19 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым амерыканская і еўрапейская валюты патаннелі больш чым на капейку кожная.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0192 рубля (0,77%) і склаў 2,4849 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0179 рубля (0,88%) і склаў 2,0077 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0017 рубля (0,05%) і склаў 3,2908 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла да максімумаў за тры гады на фоне зніжэння запасаў у ЗША, цана бараля нафты гатунку Brent дасягнула 74 долараў ЗША.
У Расіі афіцыйны курс долара да рубля, устаноўлены Цэнтрабанкам РФ на 20 красавіка, знізіўся на 69 капеек да 60,86 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2018
Мінск, 19 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/107/43189
Текущая дата: 06.11.2024