Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі праанансаваў новыя гучныя карупцыйныя выкрыцці.



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 чэрвеня, адказваючы на пытанні журналістаў.

"На днях вы пачуеце яшчэ новыя факты. Яны ўжо сядзяць там - у следчым ізалятары. Проста цяпер матэрыялы рыхтуем для таго, каб вам (СМІ.) паведаміць, а вы грамадскасць азнаёмілі з гэтым", - заявіў беларускі лідар.

"Я ж папярэдзіў: глядзіце, што даравання не будзе нікому. Асабліва тым, хто носіць цяжкія пагоны. Асабліва той, хто памочнік Прэзідэнта. Тыя, хто побач, тыя адкажуць больш, чым хто-небудзь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму, вядома, непрыемна, калі высвятляецца, што людзі на высокіх пасадах займаюцца карупцыяй.

"Але я ж у Пасланні народу і парламенту не тонка, а добра намякнуў. Потым дзесьці сказаў, што на волі лепш бедным, чым багатым у турме. Гэта ім быў сігнал. Гэта звярнулі ўвагу на такі факт, а ён жа не адзін. На жаль, дзясятак гэтых фактаў", - сказаў Прэзідэнт.

"Як на мяне можна крыўдзіцца, калі я, назначаючы людзей, аб гэтым пастаянна іх папярэджваю. Але гэта іх лёс. Таму здзіўляцца не трэба. З усімі будзе тое ж самае, калі будзе выяўлена", - рэзюмаваў беларускі лідар.

4 чэрвеня 2018, Брэст
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/107/43692
Текущая дата: 25.12.2024