Белорусский портал в Казахстане

Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня



11 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля. Расійская валюта падаражэла больш як на капейку.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0010 рубля (0,04%) і склаў 2,3562 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0044 рубля (0,22%) да 1,9972 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0114 рубля (0,36%) і склаў 3,2041 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак цэны на нафту стабілізаваліся пасля зніжэння ў пятніцу, Brent таргуецца блізу 76 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,1369 рубля і склаў 62,2062 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/107/43797
Текущая дата: 25.12.2024