7 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0078 рубля (0,32%) і склаў 2,4314 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0060 рубля (0,31%) і склаў 1,9589 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0261 рубля (0,75%) і склаў 3,4482 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель таннее з-за нафты, пагрозы гандлёвых войнаў і рызыкі новых санкцый. Да поўдня серады цэны на нафту знаходзяцца ў раёне адзнакі 65,3 долара за бараль Brent.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 29,70 капейкі, склаўшы 56,8011 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2018
Мінск, 7 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/108/42747
Текущая дата: 06.11.2024