Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на таргах БВФБ



21 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0155 рубля (0,64%) і склаў 2,4086 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0018 рубля (0,09%) да 1,9623 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0092 рубля (0,27%) і склаў 3,4121 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны знаходзяцца блізка да максімумаў за некалькі тыдняў — у раёне 68 долараў ЗША за бараль маркі Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 20,79 капейкі, склаўшы 57,4954 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/108/42880
Текущая дата: 06.11.2024