27 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0182 рубля (0,74%) і склаў 2,4264 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0019 рубля (0,09%) да 2,0094 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0045 рубля (0,14%) і склаў 3,2056 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent стабільныя і знаходзяцца блізу 74,5 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 12,33 капейкі, склаўшы 62,7260 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 красавіка 2018
Мінск, 27 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/108/43240
Текущая дата: 25.12.2024