Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель падаражэў, долар і еўра патаннелі на першых таргах тыдня



7 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0134 рубля (0,55%) і склаў 2,4079 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0049 рубля (0,24%) і склаў 2,0185 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0172 рубля (0,54%) і склаў 3,2162 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту растуць — кошт бараля нафты Brent знаходзіцца вышэй за 75,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 48,64 капейкі, склаўшы 62,7148 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/108/43337
Текущая дата: 25.12.2024