Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША апусціўся ніжэй за 2 рублі на таргах БВФБ



17 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0123 рубля (0,52%) і склаў 2,3581 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0071 рубля (0,35%) і склаў 1,9960 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0155 рубля (0,48%) і склаў 3,2277 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер цэны на нафту рэзка павысіліся пасля выхаду дадзеных аб зніжэнні запасаў нафты і бензіну ў ЗША. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent знаходзяцца ў раёне 80 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 48,18 капейкі і склаў 61,8215 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/108/43450
Текущая дата: 25.12.2024