Белорусский портал в Казахстане

Праект па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі з дапамогай беспілотнікаў можа быць сфарміраваны ў 2018 годзе



Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Сяргей Чыжык.

На працягу гэтага года можа быць сфарміраваны новы праект па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі з дапамогай беспілотнай авіяцыі

"Маючы на сваёй тэрыторыі некалькі ўпраўляючых станцый, мы можам зандзіраваць амаль усю краіну, аператыўна абнаўляючы інфармацыю. Але трэба спачатку прайсці адабрэнне", — адзначыў ён.

Віцэ-старшыня НАН таксама паведаміў, што ў 2018 годзе перад Інстытутам фізікі імя Барыса Сцяпанава пастаўлена задача "папрацаваць у галіне сонечнай электраэнергетыкі".

"Магчыма, мы ўбачым арыгінальны вопытны ўзор з высокім ККД. Зачын ёсць, гэта не з нуля робіцца", — сказаў вучоны. Акрамя таго, дадаў ён, у гэтым годзе "будуць навіны аб назапашвальніках энергіі" для электратранспарту.

"Так як у нас абвешчана IT-краіна, мы будзем прыкладаць намаганні і надаваць шмат увагі штучнаму інтэлекту, — сказаў Чыжык. — У нас ужо ёсць дастаткова прасунутыя платформы для распазнавання гукаў, выяў, у тым ліку медыцынскіх. Для гэтых мэтаў будзем выкарыстоўваць распрацаваную партатыўную суперкамп`ютарную тэхніку. Яе плюс у тым, што можна ў звычайных умовах мець пераважныя вылічальныя магчымасці".

Другі спадарожнік БКА сёлета ў космас яшчэ не адправяць, затое Беларусь прыме Міжнародны касмічны кангрэс, на які прыедуць астранаўты з усяго свету, нагадаў акадэмік.

Да 2018 года наспеў "пэўны поспех у медыка-біялагічнай сферы", які выявіцца ў тым ліку ў стварэнні новых лекаў. "Акрамя таго, могуць быць і неспадзяваныя прарывы", — сказаў Сяргей Чыжык.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/109/42325
Текущая дата: 06.11.2024