2 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля. Курс амерыканскай валюты падае трэція таргі запар, а еўра дасягнуў амаль двухгадовага максімуму.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0160 рубля (0,65%) і склаў 2,4667 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) да 1,9744 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0080 рубля (0,23%) і склаў 3,5194 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. На нафтавым рынку сёння каціроўкі ў плюсе з пачатку дня, і бараль Brent ацэньваецца ў 69,80 даляра.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара ЗША да расійскага рубля з тэрмінам разлікаў "заўтра" на 11.30 на таргах Маскоўскай біржы панізіўся на 19,03 капейкі ў параўнанні з сярэднеўзважаным курсам папярэдняга гандлёвага дня і склаў 56,0408 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2018
Мінск, 2 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/109/42394
Текущая дата: 06.11.2024