Белорусский портал в Казахстане

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня павялічыцца да Br40



Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2024 года павялічыцца да Br40. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 944 «Аб устанаўленні памеру базавай велічыні», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Цяпер памер адной базавай велічыні складае Br37.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат насельніцтву.

Звязда, 27 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/11/71925
Текущая дата: 15.11.2024