У Баранавічах праваахоўнікі затрымалі 24-гадовую пакупніцу псіхатропаў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Фігурантку затрымалі з доказамі злачынства на адной з вуліц Баранавічаў. Пры ператрусе супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў дзяўчыны 20 г мефедрона. Непрацуючая жыхарка Баранавічаў да гэтага была ў полі зроку праваахоўнікаў. Па яе словах, псіхатроп для асабістага спажывання яна замовіла ў інтэрнэт-краме праз месэнджэр.
«Супрацоўнікі праваахоўных органаў працягваюць высвятляць, з тэрыторыі якой краіны інтэрнет-магазін вядзе сваю супрацьпраўную дзейнасць, а таксама каму ён належыць», — адзначылі ва УУС.
У дачыненні да дзяўчыны следчыя распачалі крымінальную справу.
Звязда, 27 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/11/71935
Текущая дата: 15.11.2024