Белорусский портал в Казахстане

Плацельшчыкі Магілёва забяспечылі амаль палову паступленняў у бюджэт вобласці за 11 месяцаў 2023 года



Плацельшчыкі Магілёва забяспечылі ў студзені-лістападзе 2023 года 46,8%, або Br924,8 млн паступленняў у бюджэт вобласці.

Найбольшыя сумы займаюць паступленні падаходнага падатку з фізічных асоб (32, 5%), падатку на дабаўленую вартасць (27, 7%), падатку на прыбытак (11, 2%), дывідэндаў па акцыях і даходаў ад іншых формаў удзелу ў капітале (5, 5%), падатку на нерухомасць (3, 7%).

71,1% паступленняў забяспечана плацельшчыкамі Ленінскага раёна Магілёва, 28,9% — Кастрычніцкага раёна.

Звязда, 2 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/11/71986
Текущая дата: 15.11.2024