24 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0184 рубля (0,76%) і склаў 2,4394 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0023 рубля (0,12%) да 1,9802 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0060 рубля і склаў 3,5118 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent раніцай у сераду павысіліся на 0,13 долара ЗША да 69,83 долара за бараль, наблізіўшыся да максімуму за тры гады.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 2,27 капейкі, склаўшы 56,3888 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2018
Мінск, 24 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/110/42268
Текущая дата: 06.11.2024