14 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0088 рубля (0,36%) і склаў 2,4618 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0017 рубля (0,09%) да 1,9901 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0105 рубля (0,3%) і склаў 3,4560 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Долар на міжнародных рынках аслабеў, каціроўкі Brent застаюцца ніжэйшымі за адзнаку 63 долара за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 18,02 капейкі, склаўшы 57,5899 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2018
Мінск, 14 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/111/42554
Текущая дата: 26.12.2024