28 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0204 рубля (0,85%) і склаў 2,3897 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0019 рубля (0,1%) да 1,9556 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0391 рубля (1,11%) і склаў 3,4693 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду яны знізіліся з-за негатыўных дадзеных па запасах нафты ў ЗША. Марка Brent ацэньваецца ў 66,3 долара за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 70,25 капейкі, склаўшы 56,3742 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2018
Мінск, 28 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/111/42642
Текущая дата: 26.12.2024