Белорусский портал в Казахстане

Курс долара наблізіўся да 2 рублёў, расійскі рубель абнавіў максімум



8 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў зніжэнне да долара ЗША і расійскага рубля. Курс расійскай валюты зноў абнавіў гістарычны максімум.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,3951 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0105 рубля (0,53%) да 1,9974 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0072 рубля (0,21%) і склаў 3,4936 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знаходзяцца на максімуме апошніх двух гадоў. Ф`ючарсы на Brent гандлююцца блізка да 68 долараў за бараль.

У Расіі на мінулым тыдні Цэнтрабанк адпачываў, а Маскоўская біржа працавала 3, 4 і 5 студзеня. Сёння яны разам адпачываюць.

У апошнія дні 2017 года ЦБРФ устанавіў афіцыйныя курсы замежных валют да 9 студзеня ўключна: 57,6002 і 68,8668 расійскага рубля за долар і еўра адпаведна.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/112/42038
Текущая дата: 06.11.2024