31 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0104 рубля (0,42%) і склаў 2,4618 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0036 рубля (0,18%) да 1,9803 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0002 рубля і склаў 3,5253 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны зніжаліся трэцюю сесію запар на фоне прагнозаў, што звесткі ў ЗША пакажуць рост запасаў нафты і бензіну. Нафта маркі Brent таргуецца блізу 68 долараў за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 10,74 капейкі, склаўшы 56,1840 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 студзеня 2018
Мінск, 31 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/112/42354
Текущая дата: 26.12.2024