22 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0019 рубля (0,08%) і склаў 2,4187 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0007 рубля (0,04%) да 1,9782 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0104 рубля і склаў 3,4928 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту раніцай у панядзелак нязначна растуць, бараль Brent таргуецца ў раёне 68,6 долара. У Расіі рубель у невялікім плюсе раніцай панядзелка, на яго баку прапанова экспартнай выручкі перад пікам штомесячных падатковых выплат.
Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка вырас на 3,69 капейкі, склаўшы 56,6261 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2018
Мінск, 22 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/113/42233
Текущая дата: 26.12.2024