Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перасягнулі $6,9 млрд



Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 верасня, паводле папярэдніх даных, склалі $6,993 млрд у эквіваленце.  

За жнівень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $328,8 млн (на 4,9 працэнта) пасля росту ў ліпені 2017 года на $103,8 млн (на 1,6 працэнта). За студзень-жнівень прырост рэзерваў склаў $2,066 млрд (42 працэнты).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у жніўні садзейнічалі паступленні сродкаў у замежнай валюце ў бюджэт, уключаючы экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, павелічэнне аб`ёму сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацыянальным банку, павелічэнне кошту манетарнага золата, паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Урадам і Нацбанкам у жніўні выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $135 млн. У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $751 млн (на 18 працэнтаў) і на 1 студзеня 2017 года склалі $4,927 млрд (у эквіваленце). Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.

Нацыянальны банк плануе да 2020 года нарасціць золатавалютныя рэзервы да $8-8,5 млрд.

7 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/116/40671
Текущая дата: 01.10.2024