Брытанскі часопіс Financial Times склаў чарговы рэйтынг New Europe 100 — сьпіс тэхналягічных кампаніяў-наватараў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Рэйтынг складалі пры ўдзеле польскага часопісу Res Publica, карпарацыі Google і міжнароднага фонду Visegrad Fund.
Сёлета ў яго трапілі стваральнікі чатырох беларускіх стартапаў:
Алег Ціханаў — заснавальнік Eightydays.me, інструмэнта плянаваньня кароткіх вандровак па розных гарадах;
Аляксандар Астаф’еў — сузаснавальнік NeoSound, што мае тэхналёгію распазнаньня мовы, здольную падказаць кол-цэнтрам эмоцыі суразмоўцы;
Дар’я Мацявіна — заснавальніца сайту Kyky.org і сузаснавальніца Exponenta, інструмэнта прагназаваньня віральнасьці інтэрнэт-кантэнту;
Заснавальнікі OneSoil Вячаслаў Мазай, Усевалад Генін, Аляксандар Якаўлеў, Яўген Варанец, Хрысьціна Буцько, Мікіта Бедункевіч і Уладзімер Пятрыка — іхны стартап тычыцца анлайн-маніторынгу стану пасяўных плошчаў з дапамогай дрону і павелічэньня ўраджайнасьці.
Летась у рэйтынг ад Беларусі трапілі стваральнікі стартапаў Kino-mo і MSQRD, да таго — ElectBy, BattleMe, CityDog і Wargaming.
Радыё Свабода, 27 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/116/41364
Текущая дата: 27.12.2024