Белорусский портал в Казахстане

Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня



27 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0127 рубля (0,54%) і склаў 2,3803 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0027 рубля (0,14%) да 1,9953 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0082 рубля (0,24%) і склаў 3,4251 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту растуць, кошт маркі Brent перавышае 63,6 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 25,45 капейкі, склаўшы 58,2773 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/116/41365
Текущая дата: 26.12.2024