4 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0042 рубля (0,18%) і склаў 2,3111 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0005 рубля (0,03%) і склаў 1,965 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0086 рубля (0,25%) і склаў 3,401 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель захоўвае прывабнасць, ён таргуецца ў плюсе, у адрыве ад дынамікі цэн на нафту. Цэны на нафту Brent да поўдня серады трымаюцца вышэй за 55 долараў ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара ЗША да расійскага рубля з тэрмінам разлікаў "заўтра" на таргах Маскоўскай біржы па стане на 11.30 панізіўся на 1.932 пункта (1 пункт адпавядае 0,01 капейкі) у параўнанні з сярэдняўзважаным курсам папярэдняга гандлёвага дня і склаў 57,7832 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2017
Мінск, 4 кастрычніка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/117/40855
Текущая дата: 19.11.2024