1 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0018 рубля (0,08%) і склаў 2,2988 рубля.
Курс долара вырас на 0,0019 рубля (0,1%) і склаў 1,976 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0011 рубля (0,03%) і склаў 3,3961 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. На фоне ўмацавання долара і новых санкцый супраць Расіі расійскі рубель слаба рэагуе на ўзлёт нафтавых каціровак да новых максімумаў — вышэй за 61 долар за бараль Brent.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 серады вырас на 3,78 капейкі, склаўшы 58,1557 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2017
Мінск, 1 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/117/40959
Текущая дата: 27.12.2024